https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад унёс змены ў парадак аплаты жыллёва-камунальных паслуг


Адпаведная пастанова Саўміна (№ 510 ад 29 чэрвеня) апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакумент, у прыватнасці, уносіць змяненні ў пастанову ўрада ад 12 чэрвеня 2014 года № 571, якая рэгулюе эканамічны бок адносін паміж спажыўцамі і прадпрыемствамі жыллёва-камунальных паслуг.

Змены датычацца кошту электраэнергіі, уліку цяпла, аплаты ЖКП у залежнасці ад месцаў пражывання спажыўцоў, вяртання грошай пры пераплаце паслуг і іншых момантаў.

Так, для спажыўцоў, чые жылыя памяшканні не абсталяваны сістэмамі цэнтральнага гарачага водазабеспячэння і цэнтралізаванага забеспячэння прыродным газам, нарматыў спажывання электраэнергіі ў месяц для аплаты па субсідаваных дзяржавай тарыфах павышаны да 250 кВт•гадз. Пры спажыванні ад 250 да 400 кВт•гадз аплата таксама будзе праводзіцца па субсідаваных тарыфах, але з прымяненнем павышальнага каэфіцыента 1,3. Але пры перавышэнні 400 кВт•гадз плаціць прыйдзецца па эканамічна абгрунтаваных тарыфах.

З 1 студзеня ва ўсіх дамах, якія ўводзяцца ў эксплуатацыю, жыхары абавязаныя праводзіць разлікі за цеплавую энергію па паказаннях індывідуальных прыбораў уліку (ІПУ). Пасля ўваходжання пастановы ў сілу стымул для аснашчэння жылых памяшканняў прыборамі ўліку з`явіцца і ў жыхароў дамоў старэйшага пакалення, лічаць у Саўміне, паколькі плацельшчыкам, якія ўстанавілі ІПУ за кошт уласных сродкаў, пры аплаце рахункаў за спажытую энергію на працягу трох гадоў будзе давацца 10-працэнтная зніжка.

Таксама прадугледжваецца магчымасць прыпынення аказання паслугі па вывазе цвёрдых камунальных адходаў на тэрмін да шасці месяцаў у каляндарным годзе. Для гэтага трэба звярнуцца з адпаведнай заявай у арганізацыю, якая ажыццяўляе вываз цвёрдых камунальных адходаў або робіць разлік і налічэнне платы. Гэта норма тычыцца аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, у якіх адсутнічаюць зарэгістраваныя па месцы жыхарства грамадзяне.

Акрамя таго, некаторыя катэгорыі грамадзян атрымалі права ажыццяўляць плату за паслугі электра- і газазабеспячэння па субсідаваных тарыфах у двух жылых памяшканнях: па адрасе абавязковай рэгістрацыі па месцы жыхарства і рэгістрацыі па месцы знаходжання. Да такіх катэгорыях адносяцца пенсіянеры, якія не працуюць, а таксама асобы, якія маюць права на льготы па аплаце жыллёва-камунальных паслуг у адпаведнасці з законам "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян" ці інваліды 3-й групы.

Таксама зменены падыход да платы за санітарнае ўтрыманне месцаў агульнага карыстання ў дачыненні да уласнікаў нежылых памяшканняў. Калі такія памяшканні маюць асобны ўваход непасрэдна з прыдамавой тэрыторыі, то ад унясення платы за ўборку пад`езда і іншых месцаў уласнік вызваляецца. Выключэнне складаюць толькі такія работы, як дэратызацыя, дэзінфекцыя і дэзiнсекцыя.

Ва ўласнікаў нежылых памяшканняў з`явілася таксама магчымасць разлічвацца за цеплазабеспячэнне па паказаннях індывідуальных прыбораў уліку пры ўмове заключэння адпаведнага дагавора з энергазабеспячальнай арганізацыяй. Калі памяшканне не абсталявана ІПУ, разлік робіцца па праектных цеплавых нагрузках.

Грамадзяне, якія пражываюць у інтэрнаце і заключылі дагавор найму жылога памяшкання, абавязаны ўносіць плату за водазабеспячэнне, водаадвядзенне, электрычную энергію, у тым ліку за спажываную на асвятленне дапаможных памяшканняў і працу абсталявання, а таксама за санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў, то бок за ўсе паслугі, якія налічваюцца ў залежнасці ад колькасці асоб, якія там пражываюць. Раней такі абавязак фактычна ўскладаўся толькі пры рэгістрацыі ў інтэрнаце па месцы жыхарства або па месцы знаходжання, што прыводзіла да неадназначных сітуацый.

У дакуменце таксама прапісана, што адлічэнні грамадзян на капітальны рамонт шматкватэрных жылых дамоў прызначаныя "выключна для капрамонту".

Змяняецца парадак вяртання грошай пры пераплаце за паслугі. У выпадку памылковага ўнясення лішніх сум за спажытыя ЖКП па жаданні грамадзяніна яму вернуць розніцу, калі ён звернецца з адпаведнай заявай у абслуговую арганізацыю. Раней лішнія сумы не вярталіся, а спісваліся ў лік будучых плацяжоў.

У пастанове таксама прапісаны парадак ліквідацыі дапушчаных выканаўцам памылак, у выніку якіх прыходзіцца дадаткова налічаць плацельшчыку пэўныя сумы.

Асобна прапісаны варыянты пры налічэнні платы на умоўных грамадзян за паслугі "электразабеспячэнне на працу ліфта", "электразабеспячэнне" і "газазабеспячэнне" пры адсутнасці індывідуальных прыбораў уліку.

Пастанова набыла моц 30 чэрвеня.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 5 ліпеня 2018
 
Дата публикации:05.07.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:401
 
Ключевые слова:
Коммунальное хозяйство Тарифы Платежи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме