https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют на біржы


30 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0113 рубля (0,47%) і склаў 2,4318 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0064 рубля (0,31%) і склаў 2,0799 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0061 рубля (0,2%) і склаў 3,0529 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты расце ў чацвер на фоне дадзеных аб зніжэнні запасаў у ЗША. Бараль маркі Brent да поўдня таргуецца каля адзнакі 77,5 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,063 рубля і склаў 68,0821 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 жніўня 2018
 
Дата публикации:30.08.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:257
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме