https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ажыццяўляць дыктатуру ў Беларусі проста нерэальна


Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 18 жніўня, прызначаючы новае кіраўніцтва ўрада і міністэрстваў.
"Я ўжо казаў, што ўважліва сачу за рэакцыяй грамадства на мае рашэнні. Ды і ў мяне ўжо даўно выпрацавалася звычка з першых дзён арыентавацца на тое, якога меркавання людзі аб тым курсе, што праводзіцца ў краіне", — цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.

Лукашэнка адзначыў, што, натуральна, меркаванні ёсць розныя. "Мы жывем у дэмакратычнай краіне. Прытым заціснутыя двума дэмакратычнымі блокамі з захаду і з усходу. На поўдні ў нас наогул дэмакратыя далей няма куды. І здзяйсняць нейкую дыктатуру ў Беларусі — гэта проста нерэальна. І тыя, хто падобнае заяўляе, — гэта смешна. Але парадак у краіне заўсёды быў, і ён будзе", — заявіў ён.

"На парадку дня гэтыя пытанні стаяць даўно. Прынамсі перада мной як прэзідэнтам. А апошнім часам яны набылі асаблівае гучанне ў сувязі з мерапрыемствам на ўсходзе Беларусі. Тады мной было прынятае рашэнне абнавіць наш урад, асабліва кіраўніцтва. Было даручана кіраўніку адміністрацыі правесці кансультацыі з адпаведнымі службовымі асобамі, вярнуцца да рэзерву кадраў прэзідэнта, правесці кансультацыі з кіраўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці нашай краіны", — нагадаў кіраўнік дзяржавы.

"Вы выдатна ведаеце, што такое грамадзянская супольнасць у Беларусі. Гэта не тыя, хто ходзіць па плошчах і балбоча. Гэта кіраўнікі нашай жаночай арганізацыі, маладзёжнай арганізацыі, прафсаюзаў і ветэранскай арганізацыі... Як мяне праінфармавалі, такія кансультацыі былі праведзеныя. І тыя кандыдатуры, якія абмяркоўваліся з кадравага рэестра, паводле маёй інфармацыі, былі падтрыманыя і ўхваленыя", — адзначыў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка 18 жніўня змяніў кіраўніцтва ўрада: замест Андрэя Кабякова прэм`ер-міністрам Беларусі прызначаны Сяргей Румас, які да цяперашняга часу ўзначальваў Банк развіцця. Акрамя таго, прызначаны шэраг новых міністраў, а таксама старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 жніўня 2018
 
Дата публикации:18.08.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:497
 
Ключевые слова:
Демократия Диктатура Власть Кадровые перестановки Правительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме