https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі намалацілі больш за 4 млн т збожжа


Аб гэтым паведамляе сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле інфармацыі на 8 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з больш як 1,460 млн га, што складае 68,3 працэнта запланаванай плошчы.

Усяго па краіне намалочана звыш 4 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 27,5 ц/га. У гэтым годзе масавая ўборка пачалася раней у параўнанні з мінулым годам. У 2017-м па стане на 8 жніўня аграрыі намалацілі 2,794 млн т збожжа.

Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 88,8 працэнта ад плана. У Гродзенскай вобласці ўбрана 81,3 працэнта плошчаў, Мінскай - 74,8 працэнта, Гомельскай - 62,8 працэнта, Віцебскай - каля 50 працэнтаў і Магілёўскай - 48,7 працэнта плошчаў.

8 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.08.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:420
 
Ключевые слова:
Уборочная кампания Урожай Зерновые
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме