https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На БелАЭС задаволены вынікамі партнёрскай праверкі стрэс-тэстаў


Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар РУП "Беларуская атамная электрастанцыя" Міхаіл Філімонаў, каментуючы справаздачу еўрапейскіх экспертаў.
"Бяспека АЭС хвалюе і нашых суседзяў, і нас саміх, будзем працаваць над гэтымі пытаннямі", - сказаў Міхаіл Філімонаў.

Гаворачы пра будаўніцтва аб`екта, генеральны дырэктар адзначыў, што ўсё ідзе згодна з графікам, адставання няма.

Як расказаў намеснік генеральнага дырэктара БелАЭС - начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва Андрэй Баркун, на першым энергаблоку асноўнае абсталяванне ўжо зманціравана.

"Падрадчык вядзе падрыхтоўку да яго выпрабаванняў. На другім энергаблоку манціруецца абсталяванне рэактарнага аддзялення. Ідзе падрыхтоўка да мантажу турбін. Па астатніх аб`ектах усюды ідуць электра- і цепламантажныя работы", - дадаў ён.

Беларусь у 2016 годзе добраахвотна правяла стрэс-тэсты АЭС з улікам спецыфікацыі Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў па ядзернай бяспецы (ENSREG).

Нацыянальны даклад па выніках стрэс-тэстаў быў накіраваны ў Еўракамісію і размешчаны ў адкрытым доступе ў інтэрнэце ў 2017 годзе. У час правядзення партнёрскай праверкі стрэс-тэстаў Беларусь у сакавіку 2018 года наведала ўпаўнаважаная ENSREG група з 17 экспертаў з рэгулюючых органаў у сферы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. У яе складзе таксама былі прадстаўнікі Еўракамісіі, у якасці наглядальнікаў - прадстаўнікі МАГАТЭ, Расіі і Ірана.
_____________________________________________

Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце АЭС-2006 новага пакалення "3+" паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м.

11 ліпеня 2018, Астравец
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.07.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:610
 
Ключевые слова:
Ядерная энергетика Белорусская АЭС Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме