https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік Мінск — Львоў


Як паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
У мэтах забеспячэння перавозкі пасажыраў у перыяд ліпеньскіх святаў Беларуская чыгунка па ўзгадненні з украінскім бокам прызначыла дадатковыя цягнікі № 451/462 і № 461/462 Мінск — Львоў — Мінск (праз Баранавічы-Палескія, Лунінец, Удрыцк, Сарны, Роўна, Здалбунаў).

Цягнік № 451 з Мінска адправіцца 29 чэрвеня ў 17.38 і прыбудзе на станцыю Львоў 30 чэрвеня ў 5.32. Назад цягнік № 462 Львоў — Мінск (тым жа маршрутам) адправіцца з Львова 30 чэрвеня ў 6.57 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі ў гэты ж дзень у 21.22.

Цягнік № 461 Мінск — Львоў адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі 1 ліпеня ў 17.38 і прыбудзе на станцыю Львоў 2 ліпеня ў 5.32.

У гэты ж дзень 2 ліпеня цягнік № 462 Львоў — Мінск (тым жа маршрутам) адправіцца са станцыі Львоў у 22.41 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі 3 ліпеня ў 22.41.

Сяргей Расолька
Звязда, 20 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:20.06.2018
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:657
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Львов Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме