https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня" адкрываецца ў Гомельскай вобласці


Пра гэта паведамілі ў Гомельскім аблвыканкаме.
Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня" пройдзе з 20 па 24 чэрвеня ў гарадскім пасёлку Акцябрскі (Гомельская вобласць).

Удзельнікамі фестывалю стануць носьбіты і пераемнікі мастацкіх традыцый - аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці з Беларусі, самабытныя калектывы блізкага і далёкага замежжа, выканаўцы народных бытавых танцаў, народныя музыканты, майстры розных відаў рамёстваў, расказчыкі народнай прозы і іншыя.

У першы фестывальны дзень адкрыюцца выстаўкі тэматычных выцінанак, фотакалекцый, партрэтаў прадстаўнікоў народнай культуры, пройдзе навукова-практычная канферэнцыя, на якой разгледзяць праблемы этнавыхавання.

Урачыстае адкрыццё фестывалю з канцэртам-віншаваннем "Кружыць святочны карагод" запланавана на 21 чэрвеня. У гэты ж дзень пачнецца і конкурсная праграма, якая будзе доўжыцца тры дні.

Сваім майстэрствам будуць здзіўляць танцавальныя пары і калектывы, дзіцяча-маладзёжныя фальклорныя калектывы, вакальныя і інструментальныя ансамблі, фальклорныя групы, індывідуальныя выканаўцы.

Таксама ў праграме - свята народнай харэаграфіі, музыкі і песні "Рудабельскі баль", "Рудабельскае Купалле", свята народнай творчасці "Рудабельскі кірмаш".

Акрамя таго, гасцей фестывалю чакаюць майстар-класы, музычна-забаўляльныя і танцавальна-гульнявыя мерапрыемствы, выстаўкі, канцэрты.

Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня" праводзіцца з 1998 года. Ён нацэлены на падтрымку народнай творчасці, захаванне і пераемнасць традыцый рэгіянальнай і мясцовай мастацкай культуры, далучэнне дзяцей і моладзі да розных відаў фальклору, павышэнне мастацкага ўзроўню і выканальніцкага майстэрства калектываў.

Арганізатарамі фестывалю з`яўляюцца Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, Акцябрскі раённы выканаўчы камітэт, грамадскае аб`яднанне "Беларускі фонд культуры".

20 чэрвеня 2018, Гомель
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.06.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:448
 
Ключевые слова:
Акцябрскі Гомельшчына Фэст культуры "Берагіня" Фольклор Искусство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме