https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўразійскі міжнародны фестываль культур пройдзе 21 чэрвеня ў Мірскім замку


Аб гэтым паведамілі ў асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці "БелБрэнд".
Мірскі замак 21 чэрвеня прыме Еўразійскі міжнародны фестываль культур.  Фестываль праводзіцца другі раз. Раней пляцоўкай для яго станавіўся Пінск.

Мерапрыемства аб`ядноўвае творчых людзей з розных краін свету. Гасцей чакае насычаная праграма. Адкрые фестываль міжнародны пленэр мастакоў, удзел у якім прымуць як вядомыя майстры, так і пачынаючыя тварцы.

Прадоўжыцца свята паказам беларускага дызайнера Настассі Фальковіч. Моднае шоу, дзе будзе прадстаўлена калекцыя адзення з беларускімі матывамі, пройдзе ў фармаце мюзікла з удзелам групы PAWA і шоу-балета "Феерыя".

У вячэрняй праграме фестывалю - канцэрт лаўрэатаў міжнароднай музычнай прэміі ЕАЭС BelBrand Award. У суправаджэнні сімфанічнага аркестра выступяць прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Італіі, Сербіі, Азербайджана, Кыргызстана і Казахстана.

Запрашаюць гасцей фестывалю і на фальклорна-музычнае шоу "Падарожжа па Няўрыдзе", у якім прымуць удзел фэнтэзі-фолк-група Nevrida, шоу-дуэт "Арбат", уладальніца спецыяльнага прыза Еўразійскага міжнароднага рэйтынгавага чэмпіянату па ўсходніх танцах Мілена Вольская.

Спецыяльнымі гасцямі стануць удзельніца шоу "Танцы на ТНТ" Юлія Касьміна і група Tap Town. Еўразійскі міжнародны фестываль культур - міжнародны праект асацыяцыі "БелБрэнд" пад патранатам ЕЭК. Фестываль стаў унікальнай міжнароднай платформай для творчага развіцця моладзі краін ЕАЭС.

Пад знакам "Мастацтва ў абарону брэндаў" ён дапамагае адкрываць новыя таленты ў галіне музыкі, літаратуры, выяўленчага, тэатральнага і танцавальнага мастацтва.

19 чэрвеня 2018, Гродна
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.06.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:339
 
Ключевые слова:
Мірскі замак Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме