https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кнігу беларускіх загадак з перакладам на кітайскую і англійскую мовы прэзентуюць у Мінску


У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 15 чэрвеня прэзентуюць кнігу загадак "Бегла ліска каля лесу блізка..." і кнігу "Цвета и легенды родных просторов", паведамілі ў прэс-службе НАН.
Кніга загадак "Бегла ліска каля лесу блізка..." з`яўляецца чарговым выданнем серыі "з народнапаэтычнай спадчыны", пачаткам якой былі "Прымаўкі ды прыказкі - мудрай мовы прывязкі" (2017).

"Захавалася і пераемнасць у афармленні кнігі: кожны тэкст мае пераклад на іншыя мовы (у тым ліку кітайскую і англійскую), а метафарычныя вобразы - маляўнічае візуальнае ўвасабленне. Аднак з`явіліся і новыя адметныя асаблівасці. Так, акрамя беларускіх загадак у зборнік уключаны іх аналагі ў рускім, украінскім і польскім фальклоры", - адзначылі ў прэс-службе.

Кніга акадэміка НАН Аляксандра Лакоткі "Цвета и легенды родных просторов" - вынік шматгадовай творчай працы. У яе ўвайшло каля 200 твораў акварэльнага жывапісу і графікі, якія адлюстроўваюць прыродны каларыт рэгіёнаў і лакальных раёнаў Беларусі, маляўнічыя рысы вёсак, пасёлкаў, гарадоў, помнікаў архітэктуры.

"Прысутнічае і новая аўтарская навуковая інтэрпрэтацыя так званага духу месца, інакш кажучы асяроддзя, яго прыродных і рукатворных аб`ектаў, што адлюстравана ў аналітычных тэкстах. Ідэя аб мностве прастор (міфалагічнай, філасофскай, жылой) раскрывае творчую, паэтычную сутнасць духоўных уяўленняў народа аб прыродзе і асяроддзі бытнасці", - дадалі ў прэс-службе.

Кнігі выйшлі ў выдавецтве "Беларуская навука". Яны прысвечаны Году малой радзімы. Прэзентацыя пачнецца ў 15.00. Падрыхтавана выстаўка выданняў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прысвечаных беларускай этнаграфіі і фалькларыстыцы, вуснай народнай творчасці, гісторыі вывучэння беларускіх казак, прыказак, прымавак, легенд, міфаў, абрадавых песень і г.д.

Адзін з раздзелаў выстаўкі прысвечаны дзейнасці вядомага вучонага, даследчыка культуры і побыту беларускага народа, гісторыка-культурных ландшафтаў, архітэктуры Беларусі, акадэміка НАН Аляксандра Лакоткі.

Арганізатары мерапрыемства - Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

12 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.06.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:503
 
Ключевые слова:
Книгоиздание Беларуская літаратура Загадки Пословицы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме