https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Японскі мультфільм "Рыбка Поньё на ўцёсе" пакажуць у беларускім агучванні ў Мінску


Аб гэтым паведамілі арганізатары.
Мультфільм "Рыбка Поньё на ўцёсе" знакамітага японскага рэжысёра Хаяа Міядзакі пакажуць у беларускім агучванні ў Мінску.

Свае галасы героям адной з самых вядомых работ японскага рэжысёра падарылі беларускія акцёры Святлана Цімохіна, Святлана Анікей, Наталля Кот, Павел Харланчук, Алесь Малчанаў і тэлевядучы Яўген Перлін.

Паказы мультфільма пройдуць з 21 па 24 чэрвеня ў кінатэатры "Масква", з 26 па 27 чэрвеня - у кінатэатры "Піянер". "Рыбка Поньё на ўцёсе" - дзясяты па ліку поўнаметражны фільм Хаяа Міядзакі, уладальніка ганаровай прэміі "Оскар" за выдатныя заслугі ў кінематографе і аўтара многіх знакамітых работ.

Сама стужка ў 2008 годзе была намініравана на "Залатога льва" - галоўны прыз Венецыянскага кінафестывалю, і ўдастоена дзвюх спецыяльных узнагарод гэтага прэстыжнага кінафоруму, а на год пазней стала лепшым анімацыйным фільмам, на думку Японскай акадэміі.

Гісторыя рыбкі Поньё ўяўляе сабой незвычайнае пералажэнне знакамітай "Русалачкі" Андэрсена. На гэты раз гераіня паўстае ў вобразе маленькай дзяўчынкі з усімі ўласцівымі гэтаму ўзросту мілымі і не вельмі асаблівасцямі: цікаўнасцю і непасрэднасцю, наіўнасцю і схільнасцю да замілавання, а яшчэ - упартасцю ў дасягненні запаветнага жадання: стаць чалавекам і заваяваць каханне хлопчыка Сооскэ. І пакуль Поньё ідзе да сваёй мэты, свет вакол у літаральным сэнсе пераварочваецца з ног на галаву, а на сушу абрушваецца мора. Чым усё гэта скончыцца, залежыць ад выбару пяцігадовага хлапчука і яго здольнасці прыняць сваю незвычайную сяброўку такой, якая яна ёсць.

Традыцыю перакладаць на беларускую мову і агучваць галасамі вядомых у свеце беларускага тэатра, кіно і музыкі персон яркія вобразы сусветнага кінематографа, ад класічных хітоў да навінак самых розных жанраў заснавала і падтрымлівае кампанія "Кінаконг".

Дапамагае ёй у гэтым velcom. За час рэалізацыі праекта "Беларускія ўік-энды" ўжо адбыліся паказы такіх фільмаў, як "Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб", "Маленькі прынц", "Форэст Гамп", "Жонка наглядчыка заапарка", "Кніга Ілая", "Тайна Келс","Таемнае жыццё Уолтэра Міці".

12 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.06.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:445
 
Ключевые слова:
Анимация Мульфильм Япония Перевод Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме