https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Радыяцыйны фон на тэрыторыі Беларусі з-за пажару паблізу Чарнобыльскай АЭС не змяніўся


Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.
Паводле інфармацыі МНС, на ліквідацыі пажару ў чарнобыльскай зоне задзейнічана больш за сто чалавек. Агнём ахопленыя каля 10 гектараў лесу.

"На запыт МНС Беларусі дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" прадставіла інфармацыю, у адпаведнасці з якой 5 чэрвеня, паводле даных стацыянарных пунктаў назірання радыяцыйнага маніторынгу і вымяральных пунктаў аўтаматызаванай сістэмы кантролю, размешчанай у прыгранічных раёнах у зоне ўплыву ЧАЭС, радыяцыйнае становішча стабільнае. Перавышэнняў узроўняў магутнасці дозы гама-выпраменьвання шматгадовымі значэннямі не зафіксаванае", — гаворыцца ў паведамленні МНС Беларусі.

Таксама спецыялісты адзначаюць, што сінаптычная сітуацыя ў паўднёвых рэгіёнах рэспублікі 5—6 чэрвеня (вецер паўночна-заходні, 4—6 м/с) не спрыяе пераносу паветраных мас на тэрыторыю Беларусі.

Паводле звестак МНС, з мэтай узмацнення кантролю радыяцыйнай абстаноўкі Гідрамет з 5 чэрвеня ўзмацніў рэжым працы службы радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Работнікі Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС Беларусі знаходзяцца ў кантакце са сваімі ўкраінскімі калегамі, гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Цяпер работы па ліквідацыі пажару працягваюцца. Акрамя 131 чалавека, які працуе на зямлі, да ліквідацыі прыцягнутая авіяцыя, паведамляе МНС. Інфармацыя аб выніках радыяцыйнага маніторынгу публікуецца на сайце rad.org.by.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 6 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:06.06.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:439
 
Ключевые слова:
Пожары Украина Радиация Чарнобыль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме