https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць дзяцей у Беларусі за восем гадоў вырасла на 6,1 працэнта


Гэта вынікае са статыстычнага агляду да Міжнароднага дня абароны дзяцей (1 чэрвеня), апублікаванага на сайце Белстата.
На 1 студзеня ў Беларусі пражывала 1 865 тыс. дзяцей да 18 гадоў. У параўнанні з пачаткам 2010 года іх колькасць павялічылася на 107 тыс. (на 6,1 працэнта).

На долю дзяцей да 6-гадовага ўзросту прыпадае 43,4 працэнта ад агульнай колькасці дзяцей (809 тыс.), да ўзросту 14 гадоў - 42,2 працэнта (або 786 тыс.). 15-17-гадовых у рэспубліцы налічваецца 270 тыс. (14,4 працэнта).

У мінулым годзе ў Беларусі нарадзілася 103 тыс. дзяцей і, у адпаведнасці са штогадовай тэндэнцыяй, - хлопчыкаў больш, чым дзяўчынак (53 тыс. і 50 тыс.). У мінулым годзе было 1099 выпадкаў нараджэння двайнят, трайняты нарадзіліся ў 16 сем`яў.

Тэндэнцыя да нараджэння другога і наступных дзяцей, якая намецілася ў апошнія гады, працягваецца. У мінулым годзе доля дзяцей, народжаных другімі, склала 39,5 працэнта ад агульнай колькасці тых, хто нарадзіўся, трэцімі і больш - 20,3 працэнта, тады як у 2010 годзе - 36,1 працэнта і 11,6 працэнта адпаведна.

Дзяржава ўдзяляе асаблівую ўвагу ўзмацненню матэрыяльнай падтрымкі сем`яў у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей.

Памер дапамог пры нараджэнні дзіцяці ў маі 2018 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся на 12,4 працэнта, памер дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў - на 19,4 працэнта.

Значная ўвага ўдзяляецца пытанням абароны дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі. На пачатак 2018 года колькасць дзяцей-сірот у рэспубліцы склала 19,1 тыс., з іх у сем`ях выхоўвалася 15,7 тыс., у дзіцячых інтэрнатных установах - 3,4 тыс.

Большасць дзяцей (78,9 працэнта) пражывае ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу. Мэты ўстойлівага развіцця (МУР), прынятыя дзяржавамі - членамі ААН, непарыўна звязаны з правамі чалавека ў цэлым і правамі дзяцей у прыватнасці.

Клопат пра дзяцей у аснове забеспячэння эканамічнай і сацыяльнай устойлівасці. Дасягненне МУР - гэта адказнасць дарослых, якія абавязаны зрабіць так, каб для дзяцей свет стаў лепшым.

30 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.05.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:435
 
Ключевые слова:
Статистика Демография Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме