https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША патаннеў больш як на капейку


31 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель вырас да долара ЗША, знізіўся — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0096 рубля (0,41%) і склаў 2,3538 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0102 рубля (0,50%) да 2,0123 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0091 рубля (0,28%) і склаў 3,2422 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які значна залежыць ад цэн на нафту. Пасля ўчарашняга падаражання на 3,2% ф`ючарсы на нафту маркі Brent сёння таргуюцца ў слабым мінусе, блізу 77,50 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 57,49 капейкі і склаў 62,0188 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 мая 2018
 
Дата публикации:31.05.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:480
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме