https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Белстат: За восем гадоў колькасць дзяцей у Беларусі вырасла на 6%


На пачатак 2018 года ў Беларусі пражывала 1 мільён 865 тыс. дзяцей да 18 гадоў.
У параўнанні з пачаткам 2010 года іх колькасць павялічылася на 107 тыс. чалавек (на 6,1%). Такія дадзеныя Белстат апублікаваў напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня.

Дзеці да 6 гадоў складаюць 43,4% (809 тыс. чалавек) усяго дзіцячага насельніцтва краіны; дзеці ад 7 да 14 гадоў — 42,2% (786 тыс.) і падлеткі з 15 да 17 гадоў — 14,4% (270 тыс.).

У 2017 годзе нарадзілася 103 тыс. дзяцей, з іх 53 тыс. хлопчыкаў і 50 тыс. дзяўчынак. Адзначаецца, што хлопчыкаў штогод нараджаецца больш. Летась 1.099 разоў нарадзіліся двайняты, і 16 разоў — трайняты.

Акрамя таго, летась амаль 40% дзяцей нарадзіліся ў сем`ях другімі, 20% — трэцімі і наступнымі. У 2010 годзе доля другіх родаў складала 36%, трэціх і наступных — 11,6%.

Памер дапамог пры нараджэнні дзіцяці ў маі 2018 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага павялічыўся на 12,4%. Дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці складае 2.022 рублі, другога — 2.892. Памер дапамог для догляду дзіця да 3 гадоў таксама за год вырасла на 19,4% і складае: на першае дзіця — 312 рублёў, на другое і наступных — 357, на дзіця-інваліда — 401 рубель.

Пераважная большасць дзяцей (78,9%) пражывае ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу.

У 2017 годзе ў рэспубліцы працавала 3.812 дзіцячых садкоў, большасць з іх (2.083) — у гарадах і гарадскіх пасёлках, астатнія — у сельскай мясцовасці. Дзіцячыя сады наведвалі 426,3 тыс. дзяцей, і за апошнія 5 гадоў іх колькасць павялічылася на 19,2 тыс.

На пачатак 2017/2018 навучальнага года ў 3.067 агульнаадукацыйных школах навучалася 994,5 тыс. чалавек. З іх праграмы павышанага ўзроўню праходзілі 145,5 тыс. вучняў у 208 гімназіях і 7,7 тыс. навучэнцаў у 29 ліцэях.

Колькасць дзяцей-сірот, у тым ліку сацыяльных, у Беларусі склала 19,1 тысячы і ў параўнанні з 2016 годам скарацілася на 2 тыс. чалавек. У сем`ях сёння выхоўваюцца 15,7 тыс. (82%) дзяцей, якія засталіся без бацькоў, у дзіцячых інтэрнатных установах — 3,4 тыс. (18%).

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 1 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:01.06.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:425
 
Ключевые слова:
Международный день защиты детей Статистика Демография Население
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме