https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску ўчора быў пабіты тэмпературны рэкорд стагоддзя


Такога гарачага майскага дня, які быў учора ў сталіцы, сіноптыкі не ўзгадваюць за ўсю гісторыю метэаназіранняў, але па рэспубліцы было яшчэ цяплей.
Учора ў Мінску была зафіксавана самая высокая тэмпература на гэты дзень за апошнія сто гадоў. Слупок тэрмометра дасягнуў адзнакі + 29,4°С.

Папярэдні тэмпературны рэкорд гэтага дня быў зафіксаваны, калі Мінск яшчэ не быў беларускай сталіцай — у 1917 годзе паветра ў горадзе прагрэлася да +28,8°С.

Вельмі горача было і ў іншых гарадах Беларусі: у Віцебску было +28°С (папярэдні рэкорд быў у 1995 годзе  — +27,6°С), у Магілёве +29,8°С (28,2 у 2007 годзе) у Гродне +29,8°С.

Адзін з самых гарачых дзён учора быў у Брэсце — там слупок тэрмометра падняўся да +31,3°С, але не стаў рэкордным — не дацягнуў да +31,6°С, якія былі зафіксаваныя ў 2005 годзе.

1-га чэрвеня сіноптыкі абяцаюць невялікае пахаладанне, так што на фоне спёкі надвор`е стане больш камфортным і наблізіцца да сваіх кліматычных нормаў.

Мінск, 31 мая 2018
Sputnik
 
Дата публикации:31.05.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:371
 
Ключевые слова:
Мінск Температурный рекорд Природный катаклизм Жара
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме