https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фестываль дакументальнага кіно краін СНД пройдзе ў Мінску


Адбор фільмаў і прыём заявак для ўдзелу ў Фестывалі працягваецца - запрашаюць аўтараў з розных краін.
Фестываль "Еўразія.DOC", прысвечаны дакументальнаму кіно краін СНД, у трэці раз пройдзе ў Мінску з 1 па 4 кастрычніка, паведамілі арганізатары.

Геаграфію ўдзельнікаў ініцыятары праекта не абмяжоўваюць. Асноўная ўмова — тэма фільма: у праграму патрапяць карціны, якія прама ці ўскосна закранаюць грамадска-палітычнае жыццё краін СНД.

У фестывалі могуць удзельнічаць дакументальныя фільмы, знятыя ў розныя гады, аднак у прыярытэце будуць свежыя работы, створаныя на працягу апошніх двух гадоў, а асаблівую ўвагу журы надасць стужкам, якія аўтары пададуць для прэм`ернага паказу.

На дадзены момант адбор фільмаў і прыём заявак для ўдзелу ў фестывалі працягваецца. Дарэчы, у журы — вядомыя прадстаўнікі прафесійных супольнасцяў кінадакументалістаў, палітолагаў і журналістаў з розных краін.

Акрамя кінапаказаў (у тым ліку пазаконкурсных) у рамках фестывалю традыцыйна пройдуць сустрэчы з аўтарамі прадстаўленых работ, круглыя сталы і дыскусіі. Частка праграмных мерапрыемстваў пройдзе ў Смаленску.

Першы фестываль "Еўразія.DOC" з цэнтральнай тэмай "Каляровыя рэвалюцыі" прайшоў у Мінску і Смаленску ў 2016 годзе. Другі, які прайшоў у 2017 годзе, аб`яднаў розныя карціны, знятыя ў жанры палітычнага дакументальнага кіно.

Мінск, 23 мая 2018
Sputnik
 
Дата публикации:23.05.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:539
 
Ключевые слова:
Документальное кино Фэст культуры "Евразия.DOC"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме