https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адкрыты прыём заявак на ўдзел у кінафестывалі "Лістапад"


Адкрыты прыём заявак на ўдзел у юбілейным XXV Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад", які пройдзе з 2 па 9 лістапада 2018 года, паведамілі арганізатары.
Заяўкі на ўдзел у фестывалі прымаюцца да 9 верасня па шасці конкурсных праграмах: асноўны конкурс ігравога кіно; конкурс ігравога кіно "Маладосць на маршы"; асноўны конкурс дакументальнага кіно; конкурс нацыянальных кінашкол (дакументальнае кіно); конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік"; нацыянальны конкурс.

Да ўдзелу ў "Лістападзе" прымаюцца поўнаметражныя карціны, створаныя за апошнія паўтара года.

Кароткаметражныя работы могуць прымаць удзел толькі ў нацыянальным конкурсе і конкурсе нацыянальных кінашкол. З парадкам, умовамі і тэрмінамі падачы заявак можна азнаёміцца на сайце фестывалю.

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" - самая вялікая і статусная кінападзея Беларусі - штогод праводзіцца ў лістападзе.

"Лістапад" акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсераў (FIAPF) як конкурсны фестываль фільмаў краін Балтыі, Цэнтральнай Азіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У "Лістападзе" штогод удзельнічае каля 150 фільмаў з больш як 50 краін, праходзіць звыш 200 паказаў на пяці пляцоўках сталіцы.

Паказы фільмаў суправаджаюцца сустрэчамі гледачоў з аўтарамі ў фармаце Q&A. Шырокую праграму дапаўняюць майстар-класы і рэтраспектыўныя паказы. ММКФ "Лістапад" кожны год наведваюць амаль 40 000 гледачоў і больш за 100 гасцей з усяго свету.

Заснавальнікамі ММКФ "Лістапад" з`яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

3 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.05.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:378
 
Ключевые слова:
Кинофестиваль Фэст культуры Лістапад-2018
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме