https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У XХII Міжнароднай выстаўцы "СМІ ў Беларусі" прымуць удзел 50 экспанентаў


Аб гэтым паведаміла начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Таццяна Хмель.
У XХII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "СМІ ў Беларусі", якая адбудзецца 3-5 мая, прымуць удзел 50 экспанентаў.

Аб сваім удзеле ў выстаўцы заявілі 50 экспанентаў, якія прадставяць каля 400 сродкаў масавай інфармацыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Кітая, Турцыі і іншых краін.

Экспазіцыйная плошча выстаўкі складзе 1 тыс. кв.м. Экспанентамі стануць таксама пасольства КНР і пасольства Турцыі.

Удзельнікамі стануць СМІ Кастрамской вобласці, Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі.

Адкрыццё XХII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі" адбудзецца 3 мая, а вечарам гэтага ж дня пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XIV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара".

Новаўвядзенне цяперашняй выстаўкі СМІ - Дзень рэгіянальнай прэсы, ён пройдзе 4 мая.

Рэгіянальная прэса адыгрывае ў інфармацыйнай прасторы важную ролю, а чытач патрабавальны да рэгіянальнай прэсы, адзначыла Таццяна Хмель. Выстаўка "СМІ ў Беларусі" прапануе насычаную праграму мерапрыемстваў, у тым ліку будуць арганізаваны сумесныя праекты СМІ.

Сярод найбольш цікавых - круглы стол, прысвечаны Году малой радзімы ў Беларусі, які арганізуюць РВУ "Выдавецкі дом "Звязда" сумесна з "Настаўніцкай газетай".

У дні работы выстаўкі пройдуць прэзентацыі інфармацыйных і інтэрнэт-праектаў, аўтограф-сесіі, майстар-класы і іншыя мерапрыемствы. Асаблівасцю цяперашняй выстаўкі стане дзіцячая пляцоўка, найбольшая колькасць мерапрыемстваў для дзяцей пройдзе 5 мая.

Гэты дзень аб`яўлены на выстаўцы Днём дзяцей і моладзі.

XХII Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" пройдзе ў выставачным комплексе па адрасе пр. Пераможцаў, 14.
_______________________________________________

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" праводзіцца штогод з 1997 года Міністэрствам інфармацыі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў, Мінскага гарвыканкама, РУП "Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа", іншых органаў дзяржаўнага кіравання, вядучых СМІ, грамадскіх арганізацый.

25 красавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.04.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:493
 
Ключевые слова:
XХII Международная выставка "СМИ в Беларуси" Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме