https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тэрмін падачы заявак на конкурс па правядзенні "Купалля" прадоўжаны да 10 мая


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.
Тэрмін падачы заявак на конкурс па арганізацыі і правядзенні свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") прадоўжаны да 10 мая.

Стаць удзельнікамі конкурсу могуць выканаўцы, якія маюць вопыт работы па арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню не меншы за 6 гадоў, наяўнасць у штаце кваліфікаванага персаналу супрацоўнікаў з вопытам у арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню (не меншым за 6 гадоў).

Для пацвярджэння адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням удзельнік павінен прадставіць дакументы, што засведчваюць яго права ажыццяўляць гэту дзейнасць, кароткае апісанне мастацкай канцэпцыі мерапрыемства, інфармацыю аб наяўнасці вопыту работы і кваліфікаваным персанале, мяркуемым складзе рэжысёрска-пастановачнай групы, а таксама ўдзельнікаў мерапрыемства, наяўнасці ўласных і (або) прыцягнутых кадравых і матэрыяльна-тэхнічных магчымасцей, неабходных для выканання дагавора, і іншыя дакументы.

Пераможца конкурсу павінен будзе арганізаваць і правесці на высокім мастацкім і арганізацыйным узроўні гала-канцэрт, арганізаваць работу рэжысёрска-пастановачнай групы, адміністрацыйнага персаналу, вырашыць пытанні па забеспячэнні абсталяваннем. З падрабязнасцямі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца на сайце Міністэрства культуры Беларусі.

2 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.05.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:462
 
Ключевые слова:
Конкурс Александрыя
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме