https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 18 млн дрэў плануецца пасадзіць у Беларусі ў час "Тыдня лесу"


Аб гэтым паведаміў 14-га красавіка міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа.
"Акцыя праводзіцца ўжо 11 раз. Для яе Міністэрства лясной гаспадаркі падрыхтавала больш за 1,3 тыс. аб`ектаў. Плануецца пасадзіць больш за 18 млн дрэў", - сказаў Віталь Дрожжа.

Новыя лясы ў час акцыі намечана стварыць на плошчы звыш 3,7 тыс. га. "Тыдзень лесу" праходзіць у Беларусі з 14 па 21 красавіка. Яго арганізатарам традыцыйна выступае Мінлясгас. У гэтым годзе акцыя прысвечана Году малой радзімы і аднаўленню лясоў, пашкоджаных у выніку масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў.

Старт акцыі быў дадзены сёння ў Лагойскім раёне. Мерапрыемства актыўна падтрымліваюць прадстаўнікі бізнесу, грамадскіх аб`яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых ведамстваў, дэпутацкі корпус. З кожным годам удзел у мерапрыемстве прымае ўсё большая колькасць беларусаў. У 2016 годзе акцыю падтрымалі 81 тыс. чалавек, у 2017-м - 82,5 тыс.

"Спадзяёмся, што ў гэтым годзе колькасць удзельнікаў перасягне 100-тысячны рубеж", - дадаў міністр.

Прыняць удзел у акцыі зможа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва. Лесагаспадарчыя ўстановы краіны забяспечаць добраахвотнікаў неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам. Віталь Дрожжа падкрэсліў, што лясы маюць важнейшае значэнне для сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Амаль 40 працэнтаў тэрыторыі Беларусі пакрыта лясамі.

"Асноўныя задачы Міністэрства лясной гаспадаркі - лесакіраванне і лесааднаўленне. Мы праводзім планавыя высечкі, і на гэтых тэрыторыях неабходна ствараць новыя лясы. У гэтым годзе плануем пасадзіць лясы на плошчы каля 29 тыс. га", - дадаў ён.

14 красавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.04.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:815
 
Ключевые слова:
Лесное хозяйство Акция "Тыдзень лесу" Год малой родины
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме