https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржпрамнагляд Беларусі выявіў больш за тысячу парушэнняў бяспекі на аб`ектах масавага знаходжання людзей


Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні ведамства.
З мэтай выканання даручэння кіраўніка дзяржавы Дзяржпрамнагляд з 27 па 30 сакавіка правёў кантрольна-прафілактычныя мерапрыемствы ў дачыненні да гандлёва-забаўляльных цэнтраў і іншых аб`ектаў масавага знаходжання людзей, у якіх эксплуатуюцца патэнцыйна небяспечныя аб`екты, паднаглядныя Дзяржпрамнагляду.

"У названы перыяд Дзяржпрамнаглядам праведзены 151 маніторынг суб`ектаў гаспадарання. Пры ажыццяўленні маніторынгаў праверана 160 масавых аб`ектаў, якія эксплуатуюць 987 патэнцыйна небяспечных аб`ектаў (ліфтаў, эскалатараў, травалатараў, кацельных, аб`ектаў газаразмеркавальнай сістэмы і газаспажывання), на прадмет іх бяспечнай эксплуатацыі. Па выніках праведзеных маніторынгаў выяўлена 1.062 парушэнні патрабаванняў прамысловай бяспекі. З выяўленых парушэнняў 71 уплывае на бяспечную эксплуатацыю небяспечных аб`ектаў і стварае пагрозу ўзнікнення надзвычайных сітуацый пры іх эксплуатацыі. У дачыненні да гэтых небяспечных аб`ектаў вынесена 37 прапаноў аб іх прыпыненні", — паведамляе Дзяржпрамнагляд.

Паводле звестак ведамства, усе правераныя суб`екты вырашылі прыпыніць эксплуатацыю небяспечных аб`ектаў да ліквідацыі парушэнняў, што паслужылі падставай да прапановы.

Масавыя праверкі пажарнай бяспекі аб`ектаў пачаліся ў Беларусі па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі пасля трагедыі 25 сакавіка ў гандлёва-забаўляльным цэнтры ў расійскім Кемераве, дзе ў выніку пажару, паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 красавіка 2018
 
Дата публикации:03.04.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:588
 
Ключевые слова:
Пожарная безопасность Госпромнадзор
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме