https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адкрыты літаратурны інтэрнэт-конкурс "Цэнтр Еўропы-2018" аб`яўлены ў Полацку


Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара Полацкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Ганна Пацалуйкіна-Урублеўская.
Міжнародны літаратурны фестываль праводзіцца другі раз з мэтай выяўлення таленавітых пісьменнікаў, у тым ліку маладых, якія пішуць на рускай і беларускай мовах.

Да ўдзелу ў ім запрашаюцца аўтары літаратурных твораў ва ўзросце ад 18 гадоў незалежна ад членства ў творчых саюзах і аб`яднаннях, месца жыхарства і грамадзянства. Іх увазе прапануюцца намінацыі "Паэзія", "Апавяданне", "Мовай Янкі Купалы і Якуба Коласа" (вершы на беларускай мове), "Мастацкі пераклад", "Верлібр" і "Полацк - калыска беларускай дзяржаўнасці" (вершы на рускай і беларускай мовах).

Першы дыстанцыйны этап праводзіцца па інтэрнэце да 31 мая.

Потым пачнецца работа журы, якому давядзецца выбраць дастойныя творы. Іх аўтары будуць асабіста запрошаны на заключны этап конкурсу. Тады і будуць агучаны імёны пераможцаў - у пачатку верасня, на святкаванні Дня горада ў Полацку.

У 2017 годзе конкурс прыцягнуў значную ўвагу творчай інтэлігенцыі: свае работы прыслалі 165 аўтараў з 12 краін, адзначыла Ганна Пацалуйкіна-Урублеўская. У фінал прайшлі 113 літаратаў, якія прадстаўляюць Беларусь, Расію, Азербайджан, Балгарыю, Украіну, Казахстан, Германію, Вялікабрытанію, Ізраіль і Малдову.

23 сакавіка 2018, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.03.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:667
 
Ключевые слова:
Полацак Конкурс Литература "Центр Европы-2018"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме