https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У школе ўкраінскага Мелітопаля адкрылі нядзельныя класы па вывучэнні беларускай мовы


Нядзельныя класы па вывучэнні беларускай мовы пачнуць працу ў пачатковай школе № 17 Мелітопаля (Запарожская вобласць).
Як паведамляе пасольства Беларусі ва Украіне, адкрыццё класаў адбылося 22 сакавіка ў межах тыдня беларускай культуры.

Арганізатарам выступіла ўкраінска-беларускае культурна-асветніцкае таварыства "Сузір`я" пры падтрымцы аддзела культуры Мелітопальскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі.

Пры садзейнічанні беларускага пасольства школе перададзеная метадычная літаратура для забеспячэння навучальнага працэсу. За ўмацаванне беларуска-ўкраінскага гуманітарнага супрацоўніцтва пачатковая школа № 17 узнагароджаная ганаровай граматай пасольства.

"Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Мелітопальскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі і прадстаўнікамі бізнес-супольнасці Мелітопаля прадстаўнік пасольства абмеркаваў пытанні пашырэння гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва. Былі зробленыя акцэнты на павелічэнні тавараабароту, пашырэнні вытворчай кааперацыі, актывізацыі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, арганізацыі стажыровак украінскіх студэнтаў у Рэспубліцы Беларусь", — адзначылі ў дыпмісіі.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 23 сакавіка 2018
 
Дата публикации:23.03.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:403
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Украина Мелитополь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме