https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Салон у стылі Ракако "Падарожжа па Еўропе" пройдзе ў Мінску


Гасцей чакаюць салонныя гульні XVIII стагоддзя, музычныя і танцавальныя дывертысменты і вытанчаны фуршэт.
Студыя гістарычнага танцу La Cаmargo запрашае усіх неабыякавых да галантнага стагоддзя наведаць першы салон у стылі Ракако, які адбудзецца ў Мінску 17 лютага.

Тэмай салона стане падарожжа па Еўропе — займальная гісторыя, поўная авантур, адкрыццяў, цікавых знаёмстваў і свецкага бляску.

Гасцей чакаюць зачараванне Францыі, моц Англіі, строгасць прускага двара і вольнасці Рэчы Паспалітай; магчыма, лёс завядзе і ў іншыя куткі Еўропы.

Цэнтральным элементам вечара будзе выступаць аднайменная гульня, спецыяльна вырабленая для салона.

Акрамя таго, гасцей чакаюць:

*салонныя гульні XVIII стагоддзя;
*музычныя і танцавальныя дывертысменты;
*танцы;
*вытанчаны фуршэт;
*а таксама некаторыя прыемныя сюрпрызы!

Нават калі вы зусiм не збіраецеся танцаваць, на мерапрыемстве знойдзецца мноства іншых цікавых спосабаў заняць сваю ўвагу.

Пры жаданні госці могуць бліснуць талентамі: у салоне будуць рады даць магчымасць для вакальнага або інструментальнага выступу, выразнай дэкламацыі, дэманстрацыі вытанчанага танца, а таксама для цікавага аповяду ў рамках тэмы салона. Усіх ахвотных просяць звязацца з арганізатарам.

Азнаёміцца з умовамі ўдзелу можна ў адпаведным абмеркаванні ва "УКантакце" ці на "Фэйсбуку".

Калі: 17 лютага з 16:00 да 20:00.
Дзе: вул. Куйбышава, 22 (зала "Версаль" фотастудыі "Мята").

Кошт удзелу: 45 руб.

Мінск, 14 лютага 2018
Sputnik
 
Дата публикации:14.02.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:643
 
Ключевые слова:
Исторический танец Мінск Салон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме