https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка лічыць адной з важных задач аграпрамысловага комплексу прыцягненне для работы ў вёсцы маладых спецыялістаў


Пра гэта Прэзідэнт заявіў 9-га лютага ў Мінску на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны
"Жыццё імкліва ідзе наперад. На палі і фермы прыходзяць робаты, укараняюцца біятэхналогіі. Каму, як не моладзі, уключыцца ў гэты сучасны працоўны рытм? Пытанне прыцягнення ў сельскую мясцовасць маладых спецыялістаў на гэты момант адно з самых актуальных. Вырашаць яго неабходна як на вёсцы, так і ў гарадах. Думаю, каб дзейнічаць у гэтым напрамку больш эфектыўна, для пачатку трэба аб`ектыўна паглядзець на тое, што перашкаджае жыць і працаваць у вёсцы", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

"Трэба паставіць сябе на месца працаўнікоў вёскі, каб зразумець, што яшчэ неабходна зрабіць для паляпшэння ўмоў іх працы, жыцця і адпачынку. Не менш важна падумаць пра тое, чым можа быць прывабная сёння вёска для моладзі. Што трэба зрабіць, каб яны — сучасныя , актыўныя, адукаваныя людзі — не пакідалі сяло, а, наадварот, імкнуліся прыехаць туды жыць і працаваць", — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў свой час у Беларусі надалі шмат увагі гэтаму пытанню, "паднялі на новы ўзровень амаль паўтары тысячы вёсак, ператварыўшы іх у сучасныя аграгарадкі". "Будучыня будзе фармавацца вакол гэтых аграгарадкоў і ўнутры", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, усім разам трэба будзе яшчэ шмат зрабіць, каб "жыццё ў глыбінцы стала не толькі камфортным, але і цікавым". Лукашэнка звярнуў увагу, што "прыгожыя і дагледжаныя вёскі і мястэчкі, даступнасць для іх жыхароў элементарных выгод цывілізаванага свету — гэта паказчык узроўню культуры ўсёй нацыі".

"І ўсё роўна, хто будзе жыць і працаваць у вёсцы будучага, чыя яна малая радзіма, — мы ўсе ў адказе за яе. Таму што кожны куток краіны — гэта частка Беларусі, нашай агульнай зямлі", — сказаў Лукашэнка.

"Ёсць мэта, ёсць кірунак працы, ёсць канкрэтныя аб`екты для ўжывання творчай, стваральнай і іншай прыкладной дзейнасці — значыць, павінен быць і вынік! А вынікі мінулага года сёння паслужылі добрай нагодай адкрыць вялікае рэспубліканскае свята аграпрамысловага комплексу. Спадзяюся, яно стане нашай новай традыцыяй ушанавання працаўнікоў вёскі", — сказаў афіцыйны беларускі лідар.

На ўрачыстай цырымоніі Лукашэнку падарылі грамнічную свечку, якая лічыцца абярэгам.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 лютага 2018
 
Дата публикации:09.02.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:709
 
Ключевые слова:
Агропромышленный комплекс Молодые специалисты Технологии Информатизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме