https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра на таргах БВФБ


7 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0061 рубля (0,25%) і склаў 2,4605 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0008 рубля (0,04%) да 1,9886 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0077 рубля (0,22%) і склаў 3,4880 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафтавыя каціроўкі раніцай у сераду паступова растуць, марка Brent таргуецца ў раёне 67 долараў ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 26,63 капейкі, склаўшы 56,9533 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 лютага 2018
 
Дата публикации:07.02.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:638
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме