https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З-за дрэннага надвор`я за мінулыя суткі перыядычна парушалася электразабеспячэнне 322 населеных пунктаў


На тэрыторыі Беларусі з-за непагадзі за мінулыя суткі (з 6.00 4 лютага да 6.00 5 лютага) перыядычна парушалася электразабеспячэнне 322 населеных пунктаў, паведамляе МНС.
Згодна са звесткамі ДВА "Белэнерга", адключэнні аператыўна ўстараняюць аварыйныя брыгады. На 6.00 панядзелка без электразабеспячэння заставаліся пяць населеных пунктаў і 68 трансфарматарных падстанцый у Гомельскай і Віцебскай абласцях.

У Гомельскай вобласці з-за моцнага ветру і снегападу (выпала 17,4 мм ападкаў) зафіксаваныя выпадкі падзення дрэў, у выніку чаго пашкоджаныя 13 легкавых аўтамабіляў. Пацярпелых няма. Работнікі МНС і іншых арганізацый праводзілі работы па пілаванні і прыбіранні дрэў, што зваліліся.

У Светлагорскім і Веткаўскім раёнах Гомельскай вобласці падраздзяленні МНС дапамаглі ў вызваленні са снежных заносаў двух аўтобусаў, у якіх знаходзіліся 40 чалавек.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 5 лютага 2018
 
Дата публикации:05.02.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:557
 
Ключевые слова:
Природный катаклизм Снегопад Ураган
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме