https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЕЛТА адкрыла кітайскую моўную версію інтэрнэт-сайта


Беларускае тэлеграфнае агенцтва адкрыла кітайскую моўную версію інтэрнэт-сайта.
Яна размешчана па адрасе http://chn.belta.by. Наведвальнікам прапануюцца інфармацыйныя паведамленні, фота- і відэакантэнт, тэматычныя сюжэты аб ключавых падзеях у палітычным, сацыяльна-эканамічным, культурным, спартыўным жыцці Беларусі.

Інфармацыя пра Беларусь сёння запатрабавана кітайскамоўнай аўдыторыяй: сумесна з КНР паспяхова рэалізуюцца двухбаковыя праекты, расце цікавасць да беларускай тэматыкі з боку кітайскіх бізнесменаў, інвестараў і турыстаў.

Развіццё супрацоўніцтва з Кітаем з`яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў знешняй палітыкі Беларусі.
________________________________________________

БЕЛТА - буйнейшае інфармацыйнае агенцтва Рэспублікі Беларусь. З 1918 года БЕЛТА нязменна захоўвае афіцыйны статус дзяржаўнага агенцтва навін краіны, з`яўляючыся аўтарытэтнай крыніцай аператыўнай інфармацыі аб падзеях у Беларусі. Беларускае тэлеграфнае агенцтва працуе ў рэжыме рэальнага часу і штодзень публікуе каля 200 інфармацыйных паведамленняў, 120 фотаздымкаў, а таксама відэасюжэты і інфаграфіку.

Акрамя беларускай, рускай, кітайскай моўных версій наведвальнікі інтэрнэт-партала БЕЛТА могуць скарыстацца англійскай, іспанскай і нямецкай.


22 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.12.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:613
 
Ключевые слова:
Телеграфное агенство Китайский язык БЕЛТА
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме