https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Атмасферу армейскага клуба аднавілі ў новай музейнай экспазіцыі Брэсцкай крэпасці


У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" 22-га снежня адбылося адкрыццё новага музейнага аб`екта - Армейскага клуба.
Армейскі клуб размясціўся ў парахавым склепе на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання. Яго наведвальнікам прапануецца акунуцца ў атмасферу 1939-1941 гадоў, унутры інтэр`еры максімальна набліжаны да даваенных.

На ўваходзе ў будынак, як і ў былыя часы, гасцей сустракаюць работніцы буфета, якія паказваюць, чым частаваліся ў клубе чырвонаармейцы, камандзіры і члены іх сем`яў.

Далей адкрываецца від на ленінскі пакой, актавую залу са сцэнай. Акрамя таго, турысты змогуць прайсці па бакавых хадах склепа, каб больш дэталёва азнаёміцца са структурай фартыфікацыйнага аб`екта.

"У парахавым склепе ў той час сапраўды знаходзіўся клуб 98-га супрацьтанкавага артылерыйскага дывізіёна. Таму ў нас ужо даўно былі планы адкрыць гэты аб`ект, каб паказаць атмасферу, у якой знаходзіліся чырвонаармейцы, камандзіры, іх сем`і напярэдадні вайны, - расказаў дырэктар мемарыяльнага комплексу Рыгор Бысюк. - У перспектыве будзем тут паказваць фільмы 1939-1941 гадоў, праводзіць розныя мерапрыемствы".

У прыватнасці, абмяркоўваецца магчымасць задзейнічаць у рабоце Армейскага клуба калектыў Брэсцкага драмтэатра.

На стварэнне экспазіцыі накіроўваліся бюджэтныя грошы. Асноўную фінансавую нагрузку на сябе ўзяло ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", якое выдзеліла мемарыяльнаму комплексу Br100 тыс.

За кошт гэтых сродкаў у тым ліку выраблены асобныя экспанаты, набыты сістэмы кандыцыяніравання і асвятлення. У афармленні экспазіцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі сталічнага Мастацкага камбіната.

"У гісторыі Брэсцкай крэпасці, напэўна, мы ўжо ведаем усе гераічныя старонкі. Але тут жылі людзі і перад вайной. Новая экспазіцыя падкрэслівае мірны складнік перадваеннай эпохі", - падкрэсліў старшыня Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Мікалай Красоўскі.

22 снежня 2017, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.12.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:636
 
Ключевые слова:
Музеи Беларуси Брестская крепость Армейский клуб
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме