https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара на біржавых таргах вырас, расійскага рубля ўпаў, еўра — не змяніўся


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 студзеня курс долара ЗША вырас, расійскага рубля ўпаў, еўра — застаўся нязменным.
Па выніках таргоў курс еўра склаў 2,4573 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0086 рубля (0,44%) да 1,9808 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0114 рубля (0,32%) і склаў 3,5207 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацыянальны банк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цана напярэдадні дасягнула 70,14 долара ЗША за бараль Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 46,20 капейкі, склаўшы 56,2908 рубля, сведчаць даныя біржы.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 29 студзеня 2018
 
Дата публикации:29.01.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:561
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме