https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сувязь 4G можа з`явіцца ў 2018 годзе на станцыях і ў тунэлях мінскага метро


У 2018 годзе на станцыях і ў тунэлях мінскага метро можа з`явіцца сувязь 4G, паведаміў 13-га снежня намеснік генеральнага дырэктара кампаніі beCloud Міхаіл Дука.
"Мы працуем над тым, каб пакрыццё LTE было не толькі на станцыях, але і ў перагонах мінскага метрапалітэна. Думаю, у наступным годзе пачнём рэалізацыю гэтага праекта", - растлумачыў намеснік гендырэктара кампаніі.

Міхаіл Дука падкрэсліў, што beCloud цяпер актыўна абмяркоўвае гэту тэму з аператарамі і метрапалітэнам.

"Ёсць некалькі варыянтаў рэалізацыі праекта, мы над гэтым цяпер працуем. Перад намі стаіць задача да Еўрагульняў вырашыць гэта пытанне", - адзначыў ён.

Адказваючы на пытанне, ці будзе ў абанентаў velcom доступ да 4G, намеснік гендырэктара beCloud звярнуў увагу, што кампанія гатова прадаставіць доступ да LTE гэтаму мабільнаму аператару ў кароткія тэрміны і на тых жа ўмовах, што і іншым партнёрам.

"Мы адкрыты, як толькі кіраўніцтва кампаніі velcom прыме рашэнне, што яны таксама хочуць прадастаўляць гэту паслугу, доступ будзе адразу прадастаўлены", - заявіў ён. Цяпер у Беларусі паслуга 4G, якая працуе на аснове сеткі LTE ад beCloud, даступна абанентам мабільных аператараў МТС і life:).

13 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.12.2017
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:766
 
Ключевые слова:
Мобильная связь 4G Метрополитен Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме