Распродаж на сайце «Белавія» стартуе 28 лістапада ў 00:01 і працягнецца да 23:59 29 лістапада. Акцыйныя квіткі будуць каштаваць ад 25 да 147 эўра. У кошт квіткоў не ўваходзяць таксы і зборы.
Акцыя дзейнічае толькі на прамыя маршруты авіякампаніі, як зь Менску, так і ў Менск. У акцыі ня ўдзельнічаюць маршруты «Менск — Бэйрут» і «Бэйрут — Менск».
Максымальны тэрмін знаходжаньня ў пункце прызначэньня — 1 месяц (пры набыцьці квітка туды-назад). Час і дата вылету нязьменныя, а самі квіткі незваротныя.
Радыё Свабода, 27 лістапада 2017
Радыё Свабода, 27 лістапада 2017