https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Культурныя сувязі паміж Беларуссю і Турцыяй умацоўваюцца год ад году


Аб гэтым заявіў на цырымоніі адкрыцця Дзён культуры Турцыі ў Беларусі міністр культуры Юрый Бондар
Паводле слоў міністра, Дні культуры - гэта знамянальная падзея ў культурным жыцці абедзвюх краін, якая сведчыць аб шчырай узаемнай цікавасці да культурных дасягненняў народаў і імкненні развіваць і ўмацоўваць супрацоўніцтва паміж краінамі.

"Узаемадзеянне Беларусі і Турэцкай Рэспублікі ў галіне культуры з`яўляецца важным напрамкам двухбаковага супрацоўніцтва, які дынамічна развіваецца. Культурныя сувязі паміж нашымі краінамі ў апошнія гады даволі цесныя. Год ад году гэтыя добрыя традыцыі ўмацоўваюцца, напаўняюцца новым зместам у выглядзе рэальных культурных праектаў. Такія значныя і маштабныя мерапрыемствы, як Дні нацыянальнай культуры, прадаставяць народам Беларусі і Турцыі магчымасць даведацца яшчэ больш адзін пра аднаго", - сказаў Юрый Бондар.

Намеснік міністра культуры і турызму Турцыі Хусэйін Яйман, вітаючы гасцей вечара, падзяліўся сваімі ўражаннямі пра Беларусь, дзе ён знаходзіцца ўпершыню. Намеснік міністра паспеў ацаніць дружалюбнасць беларусаў, іх уменне цаніць і любіць культуру і мастацтва. "У час рабочых сустрэч у Мінску мы не раз падкрэслівалі, што мова культуры, мастацтва - гэта мова дыпламатыі, якую трэба развіваць", - сказаў Хусэйін Яйман.

Дні культуры Турцыі ў Беларусі праходзяць у Мінску 26-30 лістапада. Гэта мерапрыемства ў адказ - у мінулым годзе ў Турцыі прайшлі Дні культуры Беларусі.

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага 27 лістапада адкрылася выстаўка турэцкіх традыцыйных народных рамёстваў і вырабаў майстроў. У выстаўцы ўдзельнічаюць майстры, якія працуюць з тэхнікай мармуравання паперы эбру, дэкаратыўнага роспісу керамікі чыні, вырабляюць упрыгажэнні з серабра, вырабы з сэпіяліту і займаюцца мініяцюрамі тэзхіп - старажытным мастацтвам упрыгожвання ісламскіх кніг з дапамогай пазалоты. На выстаўцы гучыць інструментальная музыка: струнны канун і духавы нэй.

Прадстаўлены таксама традыцыйныя турэцкія ўборы. Экспануецца фотавыстаўка "Негатывы на шкле "Сляды Стамбула: ад імперыі да рэспублікі".

Афіцыйнае адкрыццё Дзён культуры Турцыі ў Беларусі адбылося 28 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Гледачам прапанавана насычаная канцэртная праграма: яны змаглі пачуць турэцкія оперныя творы, убачыць традыцыйныя турэцкія ўборы, выкананне народных танцаў.

У фае Белдзяржфілармоніі прадстаўлена фотавыстаўка аб Турцыі. 29 лістапада святочны канцэрт пройдзе ў Палацы культуры ў Маладзечне, там таксама будзе экспанавацца фотавыстаўка.

29 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.11.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:737
 
Ключевые слова:
Дни культуры Турция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме