https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інтэрнэт-магазіны змогуць прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання з 1 студзеня


Гэта прадугледжана дэкрэтам нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва".
Інтэрнэт-магазіны змогуць прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання з 1 студзеня 2018 года.

Суб`екты гаспадарання, якія займаюцца рознічным гандлем праз інтэрнэт-магазін, будуць мець права прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання ў парадку і на ўмовах, вызначаных главой 34 Падатковага кодэкса. Дакумент уводзіць шэраг іншых мер, якія стымулююць развіццё інтэрнэт-гандлю.

Так, магазіны больш не будуць абавязаны прадастаўляць звесткі аб рознічным і аптовым тавараабароце ў Гандлёвы рэестр (да гэтага яны павінны былі даваць справаздачу штогод).

Дэкрэтам таксама прадугледжана, што суб`екты гаспадарання маюць права не выкарыстоўваць пячаці (выключэнне - выпадкі, прадугледжаныя міжнароднымі дагаворамі Беларусі).

На працягу 6 месяцаў на разгляд Прэзідэнта павінны паступіць прапановы аб зніжэнні падатковай нагрузкі на суб`екты гаспадарання ў сувязі са стварэннем імі новых рабочых месц, ажыццяўленнем эканамічнай дзейнасці на тэрыторыі малых гарадскіх паселішчаў і сельскай мясцовасці, рэінвесціраваннем прыбытку ў развіццё вытворчасці, а таксама аб спрашчэнні падатковага адміністравання.

Паўгода адводзіцца і для падачы прапаноў аб замацаванні магчымасці выплаты падаткаў у замежнай валюце плацельшчыкамі, якія знаходзяцца або ажыццяўляюць дзейнасць за межамі Беларусі.

24 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.11.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:599
 
Ключевые слова:
Декрет №7 Предпринимательство Налоги Интернет-магазин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме