У звычайным жыцці Аляксей Ліплянін быў аўтаслесарам. Любоў да жывёл ён меў з самага дзяцінства, а калі падрос, стаў валанцёрам і пачаў дапамагаць бяздомным жывёлам. Калі ён ішоў на службу ў войска, нават падумаць не мог, што і тут будзе даглядаць за зверам.
Але праз нейкі час у вайсковай часці 3214 з`явілася рысяня Фенікс, і салдацкі ўклад жыцця Аляксея кардынальна змяніўся.
Аляксей сам падахвоціўся клапаціцца пра дзіцяня дзікай кошкі. Першы час праводзіў з ім амаль 24 гадзіны ў суткі, выгадоўваў з дапамогай соскі, гуляў і нават спаў разам з ім. Так і пачалася гісторыя незвычайнага сяброўства дзікага звера і чалавека.
Зараз Феніксу паўгода, але ён усё гэтак жа не адстае ад Аляксея ні на крок. Усяго праз месяц ён канчаткова пераедзе ў вальер, але вайсковец працягне даглядаць за рысяня.
А праз паўгода Аляксей будзе звольнены ў запас, і ён пакуль не вырашыў, ці застанецца служыць у частцы па кантракце, каб і далей глядзець за зверам. У адным ён упэўнены на 100%: як бы ні склалася далейшае жыццё, яго сяброўства з Феніксам — гэта назаўжды.

Sputnik, 20 лістапада 2017