"Інвестыцыйная дынаміка ў адносінах з Беларуссю расце. Польшча з`яўляецца чацвёртым інвестарам для Беларусі за апошнія восем месяцаў, ёсць шанц, што польскія інвестыцыі будуць павялічвацца. Ёсць некалькі сфер, у якіх мы прысутнічаем ужо ў Беларусі, расце цікавасць польскіх прадпрымальнікаў. Мы задаволены ростам тавараабароту паміж Польшчай і Беларуссю, але ў нас ёсць яшчэ шмат магчымасцей для актывізацыі супрацоўніцтва. Мы гатовы падзяліцца вопытам з беларускімі партнёрамі і яшчэ больш паглыбіць супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі", - сказаў Конрад Паўлік.
Першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Яцак Багуцкі адзначыў, што ў адносінах Польшчы і Беларусі адзначаецца інтэнсіўны дыялог як на міністэрскім узроўні, так і на ўзроўні экспертаў.
"Спадзяюся, што гэта супрацоўніцтва прынясе свой плён у выглядзе адмены абмежаванняў ва ўзаемным тавараабароце і дасць магчымасці пашырыць вобласць узаемнага абмену не толькі паміж Польшчай і Беларуссю, але і паміж ЕС і ЕАЭС", - дадаў ён.
Польшча зацікаўлена ў навучанні беларускіх спецыялістаў, стварэнні сумесных прадпрыемстваў для прасоўвання прадукцыі ў трэція краіны.
15 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА