https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют


3 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0037 рубля (0,16%) і склаў 2,3069 рубля.

Курс долара вырас на 0,0035 рубля (0,18%) і склаў 1,9655 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0008 рубля (0,02%) і склаў 3,3924 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. На сённяшняй сесіі цэны на нафту Brent зніжаюцца і да поўдня знаходзяцца на ўзроўні 55,9 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 12,41 капейкі, склаўшы 57,9375 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 кастрычніка 2017
 
Дата публикации:03.10.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:683
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме