https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Дармаедзкі» збор вярнулі больш як 15 тысячам грамадзянаў


Збор на фiнансаваньне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год вернуты 15,2 тысячы грамадзянаў. Агулам гэта 4,5 мільёна рублёў.
Як паведамляецца на сайце Міністэрства па падатках і зборах, усяго ў 2015 годзе збор на фiнансаваньне дзяржвыдаткаў заплацілі 62,7 тысячы грамадзянаў у памеры 18,6 мільёна рублёў.

Аднак з улікам распараджэньня прэзыдэнта ад 5 лiпеня 2017 году № 111рп «Аб вяртаньні збору на фiнансаваньне дзяржаўных выдаткаў» падаткоўцы вярнулі гэты збор 15,2 тысячы грамадзянаў, якія яго сплацілі і пасьля працаўладкаваліся.

У верасьні падчас прызначэньня новых кіраўнікоў мясцовай вэртыкалі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «дармаедзкі» дэкрэт № 3 ніхто не адмяняў:

«Гэта будзе ваш дакумэнт. Вы на месцы павінны вызначыць, хто ў вас не працуе, а павінен працаваць, і прымусіць іх усіх працаваць. У гэтым будзе асноўная сутнасьць дакумэнту. Ня зь Менску трэба кіраваць гэтымі працэсамі... Камусьці трэба дапамагчы, кагосьці трэба за руку прывесьці на працу, кагосьці перапрафіляваць, навучыць новым спэцыяльнасьцям, а некага проста „нахіліць“».

Дармаедзкі дэкрэт № 3 выклікаў хвалю пратэстаў у Беларусі. Удзельнікі «Маршаў недармаедаў» патрабавалі адмяніць дэкрэт. Пасьля гэтага ўлады заявілі, што яго выкананьне прыпынена на год і ў дакумэнт будуць унесены зьмены.

Лукашэнка запатрабаваў абнавіць дэкрэт № 3 да 1 кастрычніка. Паводле чыноўнікаў, «дармаедзкаму» дэкрэту надалі новую назву і правялі «карэнную рэканструкцыю».

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая перадавала ў адміністрацыю Лукашэнкі праект АГП, у якім прапаноўвалася замест «падатку на дармаедаў» увесьці адрасную грашовую падтрымку ў залежнасьці ад прыбытку, даваць ваўчары на пачатковую і сярэднюю адукацыю і ўвесьці індывідуальнае мэдычнае страхаваньне.

Адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч паведаміў, што 21 кастрычніка ў Менску пройдзе «Марш абураных беларусаў 2.0».

Радыё Свабода, 5 кастрычніка 2017
 
Дата публикации:05.10.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:733
 
Ключевые слова:
Декрет №3 Налоги Иждивенчество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме