https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўра заўважна патаннеў, долар і расійскі рубель падаражэлі на таргах БВФБ


21 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся ў адносінах да долара ЗША і расійскага рубля, умацаваўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0155 рубля (0,67%) і склаў 2,314 рубля.

Курс долара вырас на 0,0052 рубля і склаў 1,9457 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0051 рубля (0,15%) і склаў 3,344 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Яны раслі напярэдадні, а ў чацвер раніцай стабільныя, зніжэнне нязначнае. Пад поўдзень марка Brent таргавалася ў раёне 56,15 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 чацвярга вырас на 9,52 капейкі, склаўшы 58,2242 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 верасня 2017 
 
Дата публикации:21.09.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:739
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме