https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінкульт зацвердзіў праект зон аховы ў цэнтры Наваградка


Агульная плошча ахоўнай зоны складае 14,12 га. На ёй знаходзяцца руіны Наваградскага замка: вежы Шчытоўкі і Касцёльнай, земляныя ўмацаванні з рэшткамі абарончых збудаванняў.
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства культуры ад 1 верасня 2017 года №60, якое афіцыйна апублікавана 28 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.

Агульная плошча ахоўнай зоны складае 14,12 га. На ёй знаходзяцца руіны Наваградскага замка (XIII-XVI стагоддзяў): вежы Шчытоўкі і Касцёльнай, земляныя ўмацаванні з рэшткамі абарончых збудаванняў.

У зону аховы ўключаны таксама гара Міндоўга (XIII стагоддзе), комплексы Барысаглебскага манастыра (XVI-XIX стагоддзяў) і былога кляштара францысканцаў (1780-1846), курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча (1924-1931), помнік паэту (1992 г.) — усяго 44 аб`екта.

Згодна з заканадаўствам, на ахоўнай тэрыторыі забаронена будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя тых, што звязаны з утрыманнем, аднаўленнем і захаваннем гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Тут таксама не павінна быць рэкламных шчытоў. Пад забаронай таксама пракладка інжынерных камунікацый, не звязаных з аб`ектамі, якія прадстаўляюць гісторыка-культурную каштоўнасць.

Мінск, 28 верасня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:27.09.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:751
 
Ключевые слова:
Наваградак Реставрация Охранная зона
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме