https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк увёў у абарачэнне адчаканеную ў Казахстане памятную срэбную манету "Год Сабакі"


Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацбанка.
Нацыянальны банк Беларусі 15 верасня ўвёў у абарачэнне срэбную памятную манету "Год Сабакі" серыі "Кiтайскi каляндар".  наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,63 г, дыяметрам 38,61 мм.

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс: у вонкавым крузе уверсе — рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: "РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ"; унізе — намінал 20 РУБЛЁЎ, справа — год чаканкі; злева — проба сплаву.

Ва ўнутраным крузе ў цэнтры — кампазіцыя, якая складаецца з элементаў гадзіннікавага механізма, Cонца і Месяца; у цэнтры гадзіннікавага механізму — устаўка з фіянітаў; па коле — лічбы, якія абазначаюць гады з 2013-га па 2024-ты, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месяцовага календара; золатам выдзеленыя асобныя элементы цэнтральнай кампазіцыі і 2018 (год Сабакі).

Рэверс: у цэнтры — выява сабакі, які ляціць на ракеце сярод зорак, планет і ракет; уверсе — пазалочаны кітайскі іерогліф, які абазначае сабаку; унізе — надпіс: "ГОД САБАКІ".

Манета адчаканеная на РДП "Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан" тыражом 1.000 штук.

"Выпушчаная ў абарачэнне манета з`яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковая да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў", — гаворыцца ў паведамленні.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 верасня 2017
 
Дата публикации:16.09.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:841
 
Ключевые слова:
Нумизматика "Год собаки" Монеты Беларуси Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме