https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць перавезеных "Белавія" пасажыраў вырасла з пачатку года амаль на чвэрць і дасягнула двух мільёнаў


Пра гэта паведаміла прэс-служба авіяперавозчыка.
27 жніўня "Белавія" перавезла двухмільённага пасажыра. Такім чынам, на гэты час авіякампанія абслужыла на 24% больш пасажыраў, чым за аналагічны леташні перыяд.

"Нас радуюць тэмпы росту паказчыкаў авіякампаніі. Дынамічнае развіццё "Белавія" стала магчымым дзякуючы пашырэнню маршрутнай сеткі, павелічэнню частаты рэйсаў і колькасці транзітных пасажыраў. Набыццё новых і эканамічных паветраных суднаў дазволіла нам знізіць тарыфы на перавозкі за гэты год у сярэднім на 20%", — падзяліўся генеральны дырэктар ААТ "Авіякампанія "Белавія" Анатоль Гусараў.

Правядзенне акцый дазваляе авіякампаніі прыцягваць у сярэднім 25% новых пасажыраў, якія не ляталі да гэтага з Мінска. З 2015 года авіяперавозчыкам было праведзена сем розных акцый па прывабных тарыфах на ўсю маршрутную сетку "Белавія".

Таксама адзначаецца рост колькасці замежных пасажыраў як тых, што едуць транзітам, так і тых, што падарожнічаюць у Мінск з Еўропы. Для замежных турыстаў пры пяцідзённым уездзе ў Беларусь авіякампанія распрацавала спецыяльны тарыф, кошт якога з пунктаў Еўропы ў Мінск ніжэйшы за мінімальны тарыф.

"Мы стараемся ўлічваць пажаданні нашых кліентаў і павышаць узровень сэрвісу ў адпаведнасці з іх пажаданнямі. Так, з пачатку гэтага года мы аднавілі бартавое харчаванне на ўсіх рэйсах авіякампаніі, значна палепшылі працу call-цэнтра за кошт укаранення новых інфармацыйных тэхналогій, прапанавалі бясплатны правоз спартыўнага інвентару ў зімовым сезоне 2016/2017 і г.д. Таксама мы стараемся падтрымліваць праекты, накіраваныя на прасоўванне Беларусі за мяжой і прыцягненне турыстаў у нашу краіну",— сказаў Гусараў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2017
 
Дата публикации:28.08.2017
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1234
 
Ключевые слова:
Белавія Авиаперевозки Тариф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме