https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фэст сярэдневечнай культуры пройдзе ў Полацку


Фестываль сярэдневечнай культуры "Рубон 2017" пройдзе ў Полацку 1-3 верасня, паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Полацк у чарговы раз прыме фестываль "Рубон", які пройдзе пад сценамі старажытнага Сафійскага сабору.

Праграма фэсту вельмі насычаная і прапануе не толькі рыцарскія бугурты і турніры, але і разнастайную канцэртную праграму з выступамі гуртоў і танцамі.

Рызынкай фестываля "Рубон 2017" у гэтым годзе стануць сплавы на ладдзях і іх паказальныя абардажы. Апроч таго буду зладжаны пляцоўкі з сярэдневечнымі гульняміі і фотазона "Зброя катаванняў".

Асобным блокам фэсту сярэднявечнай культуры "Рубон" у Полацку плануецца кулінарны фестываль, які мае на мэце папулярызацыю аўтэнтычнай сярэднявечнай кухні і абмен вопытам у гэтай сферы.


Праца кулінарнага свята будзе ісці на працягу аднаго дня — 2 верасня. Удзельнікам прапануецца прыгатаваць і прадставіць 2-3 блюды, якія б ілюстравалі пэўны рэгіён, пэўны сацыяльны слой, былі фрагментам пэўнага культурнага комплексу.

Спецыяльнымі гасцямі фестывалю стануць кулінары з Літвы — рэстаран літоўскай народнай кухні "Marceliukes kletis", які ўяўляе сабою рэстаран-музей у Вільнюсе.

Там прадстаўлены не толькі традыцыйныя стравы, але і вялікая колькасць этнаграфічных прадметаў і старадаўніх механізмаў. Дзякуючы гэтаму "Marceliukes kletis" мае сертыфікат "Захаванне культурнай спадчыны Літвы".

Кухню літоўскага рэстарана і яго незвычайныя агрэгаты для прыгатавання ежы ведаюць далёка за межамі Літвы. "Marceliukes kletis" — удзельнік розных кірмашоў, фестываляў і святаў у Польшчы, Расіі, Украіне, Эстоніі, Латвіі.

Падрабязная праграма фэсту тут.

Мінск, 31 ліпеня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:31.07.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1860
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Полацак Рубон-2017 Реконструкция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме