https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грунвальдскую бітву рэканструявалі ў Дудутках


Грунвальдская бітва, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года, стала адной з самых маштабных у Сярэднявеччы. Каля вёскі Грунвальд у тагачаснай Польшчы сабраўся квецень войска крыжаносцаў супраць саюзнага войска Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.
Бітва стала лёсавырашальнай для ўсёй Усходняй Еўропы і прыпыніла навалу германцаў на 5 стагоддзяў. На баку крыжаносцаў замагаліся рыцары з усёй Еўропы. Вялікае Княства Літоўскае сабрала пад сваімі сцягамі не толькі беларускія, літоўскія, украінскія і смаленскія харугві, але і татараў.

Польскі гісторык Ян Длугаш пісаў, што нямецкія рыцары ляжалі на полі бітвы, як зрубленыя дубы. Але пад час рэканструкцыя некаторыя працягвалі назіраць за бойкай і пасля смерці. Штурм лагера крыжакоў дае рады, што перамагаюць саюзныя войскі кароны і княства. Самыя адчайныя першымі рухаюцца ў пралом. Сярэдневечныя даспехі дазвалялі вельмі малы агляд рыцарам, таму кожны меў свой лайфхак, як разледзець поле боя. Алебарда была бадай самай страшэннай зброяй у руках тагачаснага пехацінца. Алебардыст з аднаго ўдара мог не толькі разрубіць чужую зброю, але і нават збіць вершніка.

Ключавы момант рэканструкцыі - правадыр заклікае да двубою магістра Тэўтонскага ордэна і беларускага рыцара. Ульрых фон Юнгінген прымае выклік.

Двубой з беларускім рыцарам выходзіць зацятым, але кароткім. Ульрых фон Юнгінген паў на полі бою, як і 15 ліпеня 1410 года пад Грунвальдам. На нагах засталіся толькі самыя моцныя і выпрабаваныя рыцары. Пасля бойкі дамы сэрца завіхаюцца над сваімі рыцарамі.

Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Наш Грунвальд" праходзіць у музейным комплексе "Дудуткі" цягам 22-23 чэрвеня.

Фестываль "Наш Грунвальд" прапаноўвае наведвальнікам і аматарам гісторыі два складнікі — музычны і мілітарны. Гэтым разам было вырашана прапанаваць гледачам рэканструкцыю аднаго з вырашальных эпізодаў Грунвальдскай бітвы.

"Мы рэканструявалі фінальны эпізод бітвы — абарону умацаванага лагера і абоза, і смерць Вялікага магістра Тэўтонскага ордэну Ульрыха фон Юнгінгена", — распавёў арганізатар і заснавальнік фестывалю Аляксандр Рак.

Паводле яго слоў, прыблізна 150 рыцараў-рэканструктараў, а таксама артылерыя прынялі ўдзел у сучаснай Грунвальдскай бітве.

Аляксандр Рак адзначыў, што ў фестывалі прынялі ўдзел рэканструктары з Расіі, але беларуская мытня не прапусціла на фестываль клуб з Украіны.

"Адзін з мацнейшых клубаў гістарычнай рэканструкцыіі з Кіева "Айна Бера" з усімі дакументамі і дазволамі беларускія мытнікі пратрымалі на мяжы 16 гадзінаў без ежы і пітва, і не дазволілі прыехаць на фестываль. Спрабавалі вырашыць пытанне з дапамогаю МУС і Міністэрства турызму, але мытня ўсё роўна не дазволіла праехаць", — падкрэсліў заснавальнік фестываля.

Аляксандр Рак таксама адзначыў, што штурм умацаванага лагера крыжакоў быў цалкам баявы і, што гэта не было тэатралізаваным шоў.

Sputnik, 23 ліпеня 2017
 
Дата публикации:23.07.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:928
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Грюнвальд Реконструкция ВКЛ Дудуткі
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме