https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цэны на лекі ў Беларусі павінны заставацца "на прымальным узроўні"


Пра гэта заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 25 ліпеня на Барысаўскім заводзе медыцынскіх прэпаратаў падчас выязнога пасяджэння прэзідыума Савета міністраў па пытаннях развіцця Барысаўскага раёна, паведаміла прэс-служба ўрада.
"Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю зараз працуе над аналізам рынку цэн, у тым ліку на імпартныя тавары. Людзі не павінны пераплачваць за лекі — ні за айчынныя, ні за імпартныя", — падкрэсліў прэм`ер-міністр. Паводле яго слоў, працу па імпартазамяшчэнні трэба працягваць. Разам з тым Кабякоў адзначыў, што на рынку павінны прысутнічаць усе неабходныя прэпараты — і айчыннай вытворчасці, і імпартныя.

Што тычыцца Барысаўскага завода медпрэпаратаў, то з 270 выпусканых найменняў у параўнанні з імпартнымі аналагамі ёсць пытанні толькі па цане цытрамону, але з 1 жніўня "яна павінна выраўнавацца", адзначыў кіраўнік урада.

Як паведамляе прэс-служба, перад пачаткам пасяджэння прэзідыума Саўміна яго ўдзельнікі наведалі шэраг прамысловых прадпрыемстваў Барысава. На пасяджэнні асаблівая ўвага будзе надавацца павышэнню канкурэнтаздольнасці раёна, развіццю малога і сярэдняга бізнесу, стварэнню новых працоўных месцаў.

Дэталёва будуць разгледжаныя вынікі прынятых мер па павышэнні канкурэнтаздольнасці падведамасных арганізацый Барысаўскага раёна і перспектывы іх развіцця ў 2017—2020 гадах, перспектывы будаўніцтва жылля і нарошчвання аб`ёмаў будаўніча-мантажных работ. Таксама будзе дадзеная ацэнка развіццю арганізацый АПК Барысаўскага раёна.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 ліпеня 2017
 
Дата публикации:25.07.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:887
 
Ключевые слова:
Лекарства Ценообразование Фармакология Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме