https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы долара ЗША і еўра працягнулі рост на таргах БВФБ


На Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель трэція таргі запар зніжаецца да еўра і долара ЗША.
Паводле вынікаў таргоў 26 ліпеня курс еўра вырас на 0,0006 рубля (0,03%) і склаў 2,2671 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0047 рубля (0,24%) да 1,9505 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0017 рубля (0,05%) і склаў 3,2543 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай ф`ючарсы на нафту гатунку Brent падняліся на 0,76% да 50,58 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI да гэтага часу таргаваліся блізу 48,36 долара за бараль, на 0,98% вышэй за папярэдняе закрыццё.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, павысіўся на 0,0917 рубля і склаў 59,9102 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 ліпеня 2017
 
Дата публикации:26.07.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:806
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме