Ініцыятарам круглага стала стаў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Менавіта ён, згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, які сёлета 3 лютага ўступіў у дзеянне, з`яўляецца каардынацыйна-метадычным цэнтрам для музеяў падобнага кшталту. У размове прынялі ўдзел музейныя супрацоўнікі, вучоныя, гісторыкі, прадстаўнікі ўлады Магілёўскага аблвыканкама і Бабруйскага райвыканкама.
Музей не дасць вёсцы згінуць
Сёння лёс літаратурных музеяў наогул вымушае жадаць лепшага, і тут нешта трэба мяняць. Гэта думка стала лейтматывам сустрэчы. На развіццё і іх папулярызацыю не хапае грошай, і трымаюцца яны больш на энтузіязме тых, хто там працуе.
Нашы пісьменнікі часцей за ўсё сельскага паходжання, і гэта таксама для ахвотных дабрацца да іх малой радзімы часам праблема. Дастаткова ўспомніць музей Максіма Гарэцкага ў Малой Багаць-каўцы Мсціслаўскага раёна, што за 26 кіламетраў ад райцэнтра. Асноўныя яго наведвальнікі — навучэнцы вучэбных устаноў раёна. Іншых турыстаў амаль няма.
Нехта сказаў: трэба перанесці. Раённыя ўлады прапанавалі насельніцтву выказаць свае думкі наконт гэтага і вызначыцца з пераносам. Меркаванні падзяліліся, але вырашана было пакінуць усё як ёсць. І гэта вельмі ўзрадавала спецыялістаў. Бо сэнс не толькі ў той хаце, дзе змешчана экспазіцыя. Каштоўна менавіта тое асяроддзе, дзе рос будучы пісьменнік. Могілкі яго продкаў.

— Такія музеі — геаграфія нашай культуры, — з горыччу кажа старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп. — Адмаўляючыся ад іх, мы знішчаем культурную прастору, беларускую культурную геаграфію, абядняем сябе і сваю зямлю. У нас на краіну каля 40 літаратурных музеяў, у той час як у маленькай Грузіі — 120. Вось як яны клапоцяцца пра сваю нацыю, пра сябе, пра свае прозвішчы.
Уладзімір Гілеп звяртае ўвагу на тое, што сёння, калі ідзе працэс знікнення маленькіх вёсак, такія музеі могуць запаволіць гэты працэс. «У маштабах вёскі, раёна абавязкова знойдуцца роды, вартыя ўшанавання, — адзначае ён. — Захаванне іх памяці дасць падставу зарадзіць у моладзі пачуццё павагі да сваіх продкаў. Гэтага нам сёння так не хапае. Адсутнасць гонару за сябе, сям`ю прыводзіць да абыякавасці.
Узяць на сябе адказнасць
Пасёлак Глуша — малая радзіма Алеся Адамовіча. Ён таксама не побач з Бабруйскам, туды трэба ехаць. Але дзе, як не ў Глушы, можна будзе адчуць гэтага пісьменніка? Ён, па сутнасці, гісторыя пасёлка. Тут жылі і пахаваны яго продкі. Тут прайшло яго партызанскае ваеннае дзяцінства. Сюды ён прыязджаў у асабліва цяжкія часіны свайго жыцця, каб аднавіць свае сілы і зноў жыць. Тут па апошнім яго слове ён і пахаваны. Музей проста павінен быць тут. І не толькі прысвечаны памяці Алеся, а ўсяго яго роду, лічыць Уладзімір Гілеп.
Асаблівасць музея Алеся Адамовіча ў тым, што ён ствараецца на сродкі ад дабрачыннасці, а рахунак пры аддзеле ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама папаўняецца вельмі марудна. На сёння сабрана сума на стварэнне праектна-каштарыснай дакументацыі, але гэта толькі маленькая частка ад таго, што трэба для адкрыцця музея. І гэта прымушае крыху хвалявацца адказных асоб. Бо дзе гарантыя, што патрэбная сума наогул сабярэцца?
— Для таго каб музей функцыянаваў, неабходна выканаць цэлы шэраг крокаў, — адзначае Дзмітрый Яцкевіч. — Праектна-каштарысная дакументацыя для таго і робіцца, каб увесці будынак у нармальную эксплуатацыю, каб захаваць яго. Зацікаўленасць у стварэнні музея ў мясцовых улад ёсць, падтрымка аблвыканкама таксама. Намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч згодны з тым, што сабраныя грошы павінны пайсці на распрацоўку праектнай дакументацыі. Разам з прадстаўнікамі раённай улады і дачкой пісьменніка Наталляй Адамовіч мы паглядзелі аб`ект. Былі агавораны першыя крокі, якія дапамогуць гэту зварухнуць справу з мёртвага пункта. Падрыхтавана Палажэнне аб апякунскай радзе, знойдзена паразуменне па складзе групы гэтай рады. Пара пачынаць працаваць.
— Я разумею ўсю рызыку, звязаную з фінансаваннем. Але пакуль мы не накіруем грошы на каштарысна-праектную дакументацыю і не атрымаем заключэнне дзяржэкспертызы, нам болей ніхто ніякіх грошай не дасць, — падкрэслівае старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. — З дакументамі на руках можна будзе выходзіць да дазволу на работы і на міжнародныя гранты. А тое, што музей будзе запатрабаваны, можна не сумнявацца. Глуша стаіць на досыць бойкай трасе Р-43, старой варшаўцы. Там перспектыўны турыстычны маршрут, вакол ёсць помнікі, цікавыя мясціны.
Намеснік начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Яўген Белавусаў адзначыў, што абласны выканаўчы камітэт зацікаўлены ў тым, каб гэты музей быў.
— Дзяржаўная палітыка краіны накіравана на падтрыманне малых населеных пунктаў, а музей — менавіта той аб`ект, які можа прыцягнуць дадатковую цікавасць да гэтага месца, — паведаміў ён. — Аблвыканкам будзе падтрымліваць Бабруйскі райвыканкам у прасоўванні дадзенай тэмы.
Па дарозе ў Глушу
Сёлета спаўняецца 90 гадоў са дня нараджэння Алеся Адамовіча, і гэта самы лепшая нагода звярнуць увагу на асобу пісьменніка. Нагадаць пра яго літаратурную спадчыну і вялікі ўклад у захаванне памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Дастаткова згадаць жахлівую «акцыю застрашвання» і знішчэнне гітлераўцамі амаль 2 тысяч мірных жыхароў у вёсцы Баркі на тэрыторыі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Гэта жудасная падзея знайшла адлюстраванне ў аповесці Алеся Адамовіча «Карнікі», якая разам з яшчэ адным творам пісьменніка — «Хатынскай аповесцю» — стала асновай для аднаго з самых жорсткіх па сваёй праўдзівасці фільмаў XX стагоддзя «Ідзі і глядзі».
У 2008 годзе на месцы трагедыі ў Барках быў узведзены мемарыяльны комплекс «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці». І гэты аб`ект таксама мог бы стаць адным з пунктаў турыстычнага маршруту па дарозе ў Глушу.

— Музей гэты абавязкова будзе, але трэба, каб усе былі зацікаўлены ў рашэнні праблемы, — кажа Дзмітрый Яцкевіч. — Было б добра правесці дабрачынны марафон з удзелам райвыканкама і аблвыканкама ў падтрымку музея і падключыць да гэтага ўсе СМІ. У сувязі з 90-годдзем пісьменніка гэта была б самая адчувальная і так цяпер патрэбная дапамога па ўвекавечванні яго памяці.
Нэлі Зігуля
zіgulya@zvіazda.by
Нагадваем, што дабрачынны рахунак для збору сродкаў на рэканструкцыю будынка пад музей Алеся Адамовіча адкрыты пры аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама:
р/р 3642129272326 у філіяле 703 ААТ СБ «Беларусбанк», код 760 г. Бабруйск, УНП 701226324. Прызначэнне плацяжу «Для вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі і рэканструкцыі будынка ў пасёлку Глуша пад музей А. Адамовіча».
Увага! Падача назначэння плацяжу прынцыповая! Гэты доўгі сказ абавязкова павінен быць пазначаны на банкаўскім дакуменце.
Увага! Падача назначэння плацяжу прынцыповая! Гэты доўгі сказ абавязкова павінен быць пазначаны на банкаўскім дакуменце.