https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прыём заявак на конкурс ігравых дэбютных фільмаў для альманаха прадоўжаны да 8 снежня


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.
Прыём заявак на конкурс ігравых дэбютных фільмаў для стварэння альманаха прадоўжаны да 8 снежня. Заяўкі, якія паступілі ў Міністэрства культуры па 8 снежня ўключна, будуць разгледжаны на працягу двух тыдняў.

Мэта конкурсу - стварэнне альманаха з дэбютных кароткаметражных работ пачынаючых рэжысёраў, напрыклад, студэнтаў Акадэміі мастацтваў, і тых, хто атрымаў адукацыю намнога раней, але, будучы дакументалістам, хацеў бы паспрабаваць сябе ў якасці аўтара ігравога кіно.

Абмежаванняў па ўзросце няма. Асноўная ўмова - гэта павінна быць дэбютная работа рэжысёра-пастаноўшчыка. Працягласць фільма, які плануецца здымаць на працягу 2017 года, складзе да 100 хвілін.

Конкурсная прапанова павінна ўключаць літаратурны сцэнарый фільма, сінопсіс другой і наступных серый карціны, папярэдні разлік кошту кінапраекта з пазначэннем артыкулаў затрат і памеру чаканага прыбытку, план камерцыйнай рэалізацыі фільма на працягу 3 гадоў з моманту яго стварэння, дакументальнае пацвярджэнне намеру сувытворцаў удзельнічаць у выпуску фільма альбо магчымасць удзельніка конкурсу забяспечыць фінансаванне за кошт уласных сродкаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Прыняць удзел у конкурсе могуць вытворцы фільма, прадзюсары (альбо адзін з вытворцаў фільма, прадзюсараў) - юрыдычныя асобы Беларусі, пры гэтым атрымальнікам сродкаў павінен быць рэзідэнт краіны. Работы і паслугі па вытворчасці фільма выконваюцца рэзідэнтамі Беларусі на яе тэрыторыі, за выключэннем работ, якія ў рэспубліцы не выконваюцца або не аказваюцца, а таксама выпадкаў, калі гэта сумесны праект з замежнымі вытворцамі.

Абавязковай умовай з`яўляецца наяўнасць уласнага кваліфікаванага персаналу і вопыту работы ў галіне кінематаграфіі не менш як 5 гадоў, не менш за 70 працэнтаў здымачнай групы павінны складаць грамадзяне Беларусі.

Выключэннем з`яўляюцца выпадкі, калі вытворчасць фільма сумесная з замежнымі калегамі. Акрамя таго, канкурсанты павінны валодаць уласнымі фінансавымі і (або) прыцягненымі кадравымі і матэрыяльна-тэхнічнымі магчымасцямі, неабходнымі для выканання дагавора.

Конкурс праводзіцца ў фармаце дзяржаўнай закупкі, прадметам якой з`яўляецца аказанне паслуг па вытворчасці фільмаў (у адпаведнасці з арт.17 закона ад 14 чэрвеня 2004 года "Аб кінематаграфіі ў Рэспубліцы Беларусь").

Падрабязнасці ўдзелу ў конкурсе выкладзены ў паведамленні на афіцыйным сайце Міністэрства культуры.

2 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.12.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:759
 
Ключевые слова:
Конкурс Кинематограф Альманах
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме