https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Еўра рэзка патаннеў, а расійскі рубель — падаражэў па выніках таргоў


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 10 лістапада 2016 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, рэзка ўмацаваўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0447 рубля (2,1%) да 2,0885 рубля.

Курс долара вырас на 0,0026 рубля (0,14%) і склаў 1,9109 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0312 рубля (1,05%) і склаў 3,0132 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту зноў перайшлі да росту пасля падзення на фоне навіны пра перамогу Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. У чацвер каля поўдня нафта Brent гандлюецца на адзнацы 46,5 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 чацвярга знізіўся на 47,67 капейкі, склаўшы 63,4161 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 лістапада 2016
 
Дата публикации:10.11.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:452
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме