https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эксперт музейнай справы: не трэба змагацца з помнікамі


Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Алег Рыжкоў пракаментаваў наступствы, якія могуць пацягнуць за сабой рашэнне сейма Польшчы аб масавым зносе помнікаў савецкім воінам на тэрыторыі краіны.
Барацьба з помнікамі — гэта бяссілле, заявіў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Алег Рыжкоў.

"Для чаго змагацца з помнікамі, са сваёй гісторыяй? Гэта было і гэта ёсць. І мне здаецца, што, наадварот, трэба рабіць усё магчымае, каб іх захаваць і данесці новаму пакаленню думку аб тым, што такія падзеі былі. Даць права новаму пакаленню разважаць на гэтую тэму. А знішчаць — гэта апошняя справа, гэта худзізна розуму і боязь чаго-то больш сур`ёзнага", — сказаў Рыжкоў.

На думку Рыжкова, у ідэале любы музей павінен знаходзіцца па-за палітыкай, але, на жаль, цалкам абстрагавацца ад якіх-небудзь палітычных падзей не ўяўляецца магчымым.

"Падзеі, падобныя зносу помнікаў савецкіх часоў у Польшчы, — гэта знак бяссілля сучасных палітыкаў, акрамя таго, гэта папулізм і адцягненне ад якіх-небудзь больш сур`ёзных тэм. Мая асабістая кропка гледжання ў тым, што палітыкі выракаюць сябе на няўдачы, калі яны пачынаюць барацьбу з памяццю і помнікамі", — заявіў Рыжкоў.

Sputnik, 7 ліпеня 2017
 
Дата публикации:07.07.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:851
 
Ключевые слова:
Польша История Вторая мировая война Памятники
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме